Сёмага кастрычніка Магілёўскі абласны суд прызнаў палітзняволенага Мацвея Міцуру вінаватым паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў калоніі.

Паводле першага артыкула суддзя Ігар Земцоў прысудзіў Міцуры два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма і штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), паводле другога — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Мацвея асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма і штрафа ў памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Таксама ў мужчыны канфіскавалі айфон.

Яго прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. А таксама — у распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы.

Крыніца: Палітвязня асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі па "справе Зельцэра"