Магілёўскі абласны суд 12 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Асіповічаў Аляксея Шышкаўца, абвінавачанага ў тэрарызме  (арт.289 Крымінальнага кодэкса), і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.

Аднаго з беларускіх “рэйкавых партызан” Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 года.

Па інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына "увайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі".

А 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні "кактэйляў Молатава".

У верасні 2022 г. КДБ уключыў Шышкаўца ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Судовы працэс у дачыненні да Аляксея доўжыўся амаль тры тыдні, піша MAYDAYMog.

Паводле яго выніку суддзя Сяргей Мазураў прысудзіў мужчыну да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Крыніца: “Рэйкаваму партызану” з Асіповіч прысудзіліі 11 гадоў калоніі