13 кастрычніка ў судзе Партызанскага раёна Мінска да калоніі асудзілі мужа і жонку: палітзняволеную Алену і Дзмітрыя Паўловічаў. Алене прысудзілі два года, а Дзмітрыю — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.
Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч.
Суджэнцаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Алена Паўловіч — гаспадыня салону друку "Ліса" з Барысава. Іх разам з мужам затрымалі напрыканцы ліпеня 2022 года. Пры вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры.
На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непоўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй. У лістах на волю зняволеныя пішуць, што не губляюць бадзёрасці духа.
Крыніца: Мужа і жонку асудзілі да калоніі. Дома ў іх засталіся двое дзяцей