У новым выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" даведаемся пра гісторыю стварэння "Майстэрні паштовак салідарнасці" і паслухаем выказванні ўжо былых палітвязняў, да якіх паштоўкі даходзілі за краты. "Вясна прыйдзе" · #32.Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў

“Я проста любіла паштоўкі” – кажа Дар’я Рублеўская, стваральніца ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці”.

Быў каронавірусны час. Пачаліся першыя затрыманні падчас выбарчай кампаніі — вясна 2020-га. Спачатку паштоўкі маляваліся ўласнаруч — а адна з іх нават мела пах бэзу. І яна дайшла!

Аляксандр Буракоў паказвае паштоўку салідарнасці. Фота: Аляксей Колчын
Аляксандр Буракоў паказвае атрыманую на сутках паштоўку салідарнасці

Паступова палітвязняў станавілася ўсё больш — і паштовак стала не хапаць. Адзін з першых данатаў — ад таямнічага айцішніка, які набыў цэлы пакет паштовак. А першы кліч аб’яднаў дызайнераў і дызайнерак, якія стварылі адмысловыя дызайны. Потым паштоўкі друкаваліся ў розных серыях і сталі тэматычнымі.

pashtouki_salidarnasci2.jpg
Першыя паштоўкі Майстэрні

“Паштоўкі гэта проста свет”,

“Такая цеплыня ў грудзях разліваецца”,  —  кажуць былыя палітвязні.

Але сярод іх чалавек, якому паштоўкі патрэбныя не былі… Усё гэта Дар’я таксама пракаментуе ў падкасце. Карысныя парады таксама будуць!

Цяпер у "Майстэрні паштовак салідарнасці" ёсць адмысловая гугл-форма, дзе любы чалавек можа напісаць тэкст паштоўкі, а валанцёры і валанцёркі ініцыятывы яе дашлюць. Таксама запушчаны збор для падтрымкі Майстэрні.

darja_rubleuskaja-1024x768.jpg
Дар'я Рублеўская

Як Даря Рублеўская захоўвае матывацыю?

“Мае калегі сядзяць у СІЗА, а сяброўкі ў калоніі, — кажа дзяўчына. — Я думаю пра людзей, якія там. А раптам адзін мой ліст з дзесяці дойдзе? Гэта значыць, што чалавек прачытаў цэлі ліст ад мяне! Чалавеку ў зняволенні наўмысна ствараецца вакуум. Гэта пісаць паштоўкі лепей, чым апраметная цішыня”

Пра ўсё гэта слухайце ў 32-м выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе".

На розных пляцоўках:

Падпісвайцеся на пляцоўкі, каб атрымліваць апавяшчэнні аб новых выпусках!

 А з іншымі выпускамі праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" можна азнаёміцца тут.

Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў — у падкасце "Вясна прыйдзе"