У судзе Маскоўскага раёна Мінска 18 кастрычніка вынеслі прысуды палітзняволеным дызайнеру, фатографу Дзянісу Шарамецьеву і яго жонцы Святлане. За ўдзел у акцыях пратэсту суддзя Сяргей Кацэр прызначыў ім паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) два і паўтары гады калоніі адпаведна. Менавіта такі тэрмін запрашваў пракурор.
Іх затрымалі 14 чэрвеня. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаяльныя" відэа з імі.
Падтрымайце сям'ю: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Святлана Вячаславаўна і Дзяніс Віктаравіч Шарамецьевы
Крыніца: За ўдзел у Маршах да калоніі асудзілі палітзняволеных мужа і жонку