У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Вольгі Цыбульскай. Жанчыну абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядае суддзя Алена Шылько.
Індывідуальную прадпрымальніцу Вольгу Цыбульскую затрымалі 10 лютага 2022 года і змясцілі пад варту ў СІЗА №1 ў Мінску.
Вольга выхоўвае дваіх дзяцей.
Напачатку ёй былі прад’яўленыя абвінавачанні ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
У ходзе следства Вользе скасавалі абвінавачванне паводле арт. 342, але дадалі ч. 2 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці).
15 верасня яе прозвішча з’явілася ў спісе “Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Судовы працэс над Вольгай пачаўся 17 кастрычніка, мяркуецца, што прысуд будзе вынесены сёння.
Крыніца: У Мінску чакаецца прысуд па справе "тэрарысткі" Вольгі Цыбульскай