У Мінскім гарадскім судзе 17 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволеннаму Аляксандру Цымбалісту паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Аляксандра Цымбаліста затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

17 кастрычніка суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова прызнала Аляксандра Цымбаліста вінаватым паводле ч.1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзіла яму пакаранне тэрмінам на 1 год і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі і штраф 100 базавых велічыняў.

Падтрымайце Аляксандра Цымбаліста пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Аляксандр Мікалаевіч Цымбаліст)

Крыніца: Палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" на 1 год і 7 месяцаў зняволення