Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё У судзе Партызанскага раёна Мінска прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 39-гадовага Сяргея Слабыша, якога абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс пачнецца 24 кастрычніка, у панядзелак, а весці яго прызначылі суддзю Міхаіла Макарэвіча.

Сяргея Слабыша меркавана затрымалі 20 красавіка і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА №1 Мінска.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны Слабыш з 28 кастрычніка 2020 года па 19 красавіка 2022 года размяшчаў у Telegram-каналах і чатах інфармацыйную прадукцыю якая прызнаная судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

За гэты час ён паспеў размясціць не менш за пяць публічных каментароў абразлівага і зневажальнага характару ў адрас прадстаўнікоў улады.

Пачатак судовага пасяджэння прызначаны на 11 гадзін.

Крыніца: Пакінуў пяць каментароў з абразамі: у Мінску будуць судзіць Сяргея Слабыша