Сёння Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў будынку Мінскага раённага суда працягвае разгляд справы "Атрада грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Ва ўсіх эпізодах былі задзейнічаны "падстаўныя" саўдзельнікі-сілавікі. У справе 15 тамоў. Суд вяддзе суддзя Сяргей Епіхаў. Абвінавачванне зачыталі 32-гадоваму жыхару Ліды Дзмітрую Сасноўскаму. Згодна версіі абвінавачвання, ён "распачаў наўмысныя дзеянні, накіраваныя на падрыхтоўку да акту тэрарызму ў дачыненні да прапагандыста Рыгора Азаронка". Меркавалася, што яго выкрадуць і ўжываць гвалт у сувязі з грамадскай дзейнасцю. Разглядалася некалькі варыянтаў, як расправіцца з Азаранка. У прыватнасці, вывезці ў лес і прымусіць гаварыць на камеру патрэбныя словы, а калі адмовіцца — адрэзаць частку языка.

Дзмітрый Сасноўскі
Дзмітрый Сасноўскі

Дзмітрый не прызнаў віну. Учора, калі суд высвятляў яго асобу, заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што "не мае дачынення да тэрарызму". Ён падзякаваў сваякоў, якія прыйшлі ў залю суда, каб падтрымаць яго, і заплакаў.

Допыт Мацвеевай

Усім фігурантам зачыталі абвінавачванні — усе, акрамя Сасноўскага, прызналі віну цалкам або часткова. Суд пераходзіць да допыту абвінавачаных. Першае дае паказанні Наталля Мацвеева, якую вінавацяць у спробе знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. Віну яна прызнала цалкам.

Мацвеева распавяла на судзе, што папынулася ў складанай сітуацыі: у жніўні 2020-га года быў затрыманы знаёмы, страціла бацьку, былі на працы цяжкасці.

"Была ў дэпрэсіі. Высветліла, што шмат падзей прапусціла, стала глядзець відэа... Відэа, дзе збітыя людзі. У адной старой выбітыя зубы, іншы зламалі руку…"

Жанчына распавяла, што сапраўды ўдзельнічала і пісала каментары ў чаце "АГСБ". Паводле абвінавачанай, з ёй хацеў супрацоўнічаць ByPOL, але яна адмовілася.

Інфармацыя дапаўняецца

Абвінавачаным пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Усе фігуранты ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Падтрымаць тэлеграмамі, лістамі і пасылкамі іх можна па адрасе:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8,

Наталля Сяргееўна Мацвеева, 

Дзмітрый Уладзіміравіч Сасноўскі,

Кірыл Раманавіч Ашурак,

Аляксей Уладзіміравіч Глотаў,

Вадзім Мікалаевіч Гулевіч

Падрабязнасці пра справу, абвінавачванні і першы дзень суда:

Першы дзень суда па справе "АГСБ"

Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

Крыніца: Другі дзень суда па справе "АГСБ": допыт фігурантаў Дапоўнена