11 кастрычніка 2022 г. у судзе Ленінскага раёна Магілёва паўторна асудзілі палітвязня Арцёма Калашука, Гэтым разам — паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што ў віну палітвязню паставілі каментар пад допісам з выявай Вольгі Чамаданавай. Судова-лінгвістычная экспертыза прыйшла да высновы, што выкарыстанае ім слова "ідыёты" з'яўляецца абразлівым. Арцём сваёй віны не прызнаў, сказаўшы, што выкарыстаў слова "для агульнай характарыстыкі".

У выніку суддзя Наталля Панасенка прызначыла 2 гады і 8 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. З улікам папярэдняга пакарання ў выглядзе васьмі месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, канчатковы прысуд — два гады калоніі агульнага рэжыму.

Бок дзяржабвінавачання падтрымлівала Анастасія Бондарава.

Спярша Арцём быў асуджаны судом Чавускага раёна ў жніўні 2022 г. на 8 месяцаў зняволення ў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Лукашэнкі (арт. 368 КК) і абраза суддзі (арт. 391 КК). 

Вядома, што Калашук да затрымання жыў з бабуляй, працаваў у Маскве. У яго таксама ёсць праблемы са здароўем: ён не чуе адным вухам.

Крыніца: Палітвязня, які не чуе на адно вуха, паўторна асудзілі да калоніі