34-гадовую палітзняволеную Вікторыю Навіцкую асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Юлія Шчоткіна агучыла такі вырак 13 кастрычніка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Яна прызнала жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Вікторыя Навіцкая была затрымана 21 чэрвеня 2022 года. Пасля двух адміністрацыных арыштаў яна не выйшла на волю, а была перазатрымана па крымінальнай справе.
Крыніца: Палітзняволеную асудзілі да 1,5 гадоў зняволення паводле "народнага" артыкула