У Мінскім абласным судзе 24 кастрычніка асудзілі Максіма Баса паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Ірына Майко.

Максіма Баса затрымалі ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

24 кастрычніка суддзя Мінскага абласнога суда Ірына Майко прызнала Максіма Баса вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі і штраф 100 базавых велічыняў (3200 рублёў).

Падтрымайце Максіма пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі:  Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (Бас Максім Андрэевіч)

Крыніца: Палітвязня асудзілі на 3,5 года калоніі па “справе Зельцэра”