Фота з сайта government.nl Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвясціла шорт-ліст прэміі “Цюльпан за правы чалавека” 2022. Сярод дзесяці асноўных кандыдатаў на атрыманне прэміі ў гэтым годзе Праваабарончы цэнтр “Вясна” і PEN-Belarus, арганізацыі, якія вымушана працуюць у выгнанні.

У гэтым годзе на прэмію намінаваліся 80 кандыдатаў з усяго свету. У шорт-ліст был абраныя намінанты, якія з’яўляюцца найбольш уплывовымі і працуюць на карысць грамадства, праяўляюць мужнасць у імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі.

ПЦ “Вясна” быў адзначаная высокай адзнакай за маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і павышэнне дасведчаннасці аб дэмакратыі і правах чалавека, а таксама за абарону правоў асобы, асабліва правоў палітычных зняволеных. У мінулым годзе "Вясна" таксама патрапіла ў шорт-ліст прэміі.

PEN Belarus  быў адзначаны як арганізацыя, якая абараняе свабоду і правы пісьменікаў і журналістаў у Беларусі і даследуе пытанні правоў чалавека.

Сярод іншых асобаў і арганізацыя, якія патрапілі ў шорт-ліст: кааліцыя “Україна ў 5 раніцы” – сетка з больш чым 30 украінскіх праваабарончых арганізацыя, якія дакументуюць ваенныя злачынствы супраць чалавечнасці, здейсненных Расіяй; адвакат-праваабронца з Нігерыі Адэола Ойінладэ; абаронца правоў чалавека і навакольнага асяроддзя ў Камбоджы Ленг Оўч, праваабаронца з Іраку і Нобелеўская лаўрэатка 2018 года Надзя Мурад і яе арганізацыя Nadia's Initiative;  нігерыйскі журналіст Філіп Абаджы-малодшы, які працуе над абаронай уцекачоў і перамешчаных асобаў; мексіканская праваабарончая арганізацыя Casa Frida, якая аказвае дапамогу ахвярам гамафобнага і транфобнага гвалту; кааліцыя ЛГБТІК+ Венгрыі і праваабрончая арганізацыя Thai Lawyers for Human Rights.

Незалежнае журы абярэ трох лепшых кандыдатаў, яны будуць абвешчаныя на другі тыдзень лістапада. Цэрымонія ўзнагароджання адбудзецца 8 снежня ў межах Тыдня правоў чалавека.

“Цюльпан правоў чалавека” — штогадовая прэмія ўрада Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;
  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ёй дасягнуць большай колькасці людзей у як мага большай колькасці месцаў;
  • натхняць іншых.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» зноў увайшоў у шорт-ліст прэміі «Цюльпан правоў чалавека»