Вынеслі прысуд палітзняволеным Раману Багрыю і Вікторыі Ждановіч. Дзяўчыну асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Пару прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршах: Раману інкрымінавалі адзін эпізод, Вікторыі — пяць. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.
Рамана Багрыя затрымалі разам з ягонай дзяўчынай, Вікторыяй Ждановіч, 3 жніўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 12 сутак арышту, затым затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Вікторыя — аспірантка БДУІР, працавала інжынерам-праграмістам. Паводле "пакаяльнага" відэа, яе затрымалі не толькі за ўдзел у "несанкцыянаваных мерапрыемствах", але і за "падпіску на экстрэмісцкія каналы".
Крыніца: У Мінску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у Маршах