У Брэсцкім абласным судзе 26 кастрычніка асудзілі Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Крэмянеўская.
Аляксея Іванова затрымалі ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
26 кастрычніка суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крэмянеўская прызнала вінаватым Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф памерам 3200 рублёў.
Крыніца: Берасцейца асудзілі на 3 года калоніі па “справе Зельцэра”