У судзе Маладзечанскага раёну 31 кастрычніка асудзілі Ігара Беланожка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Вадзім Петрусевіч. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Валерый Пяркоўскі.
Ігара затрымалі з-за ананімнага даносу ў міліцыю пра “абразлівыя” каментары. Ён знаходзіцца пад вартай з 25 жніўня. Яму паставілі ў віну 10 каментароў у “Аднакласніках” пад публікацыямі, а таксама на сваёй старонцы.
Пракурор запрасіў Ігару пакаранне тэрмінам 3 года калоніі. Мужчына раскаяўся і прызнаў сваю віну.
31 кастрычніка суддзя Маладзечанскага раённага суда Вадзім Петрусевіч прызнаў Ігара Беланожку вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ігару Беланожку 40 гадоў. Ён ураджэнец Валожына, жыве ў Маладзечне.
Крыніца: За 10 каментароў у “Аднакласніках” маладзечанцу прысудзілі год калоніі