Анатоль Лябедзька. Фота: TUT.by Сёння ў Жабінцы павінен адбыцца суд над лідэрам АГП Анатолям Лябедзька. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і кіраванні аштамабілем без належных дакументаў (пратэрмінаванае пасведчанне кіроўцы).

Анатоля Лябедзьку з Кобрына прывезлі ў суд Жабінкаўскага раёна. Ен паспеў даць інтэрвію перад будынкам суда шматлікім журналістам. Аднак потым пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль і палітыка ізноў павезлі ў РАУС, патлумачыўшы тым, што трэба перапісваць пратаколы. Магчыма, суд пачнецца толькі ў 14 гадзін.

Грамадзкі актывіст з Кобрына Алесь Мех у выходныя намагаўся перадаць перадачу затрыманаму да суда ў Кобрынскім ізалятары часовага ўтрымання лідару АГП Анатолю Лябедзьку. Аднак на дзьвярах ІЧУ была вывешаная абвестка: "У выходныя і святочныя дні перадачы забаронены".

“Мабыць - чарговы "ноўхаў" мясцовых міліцыянтаў”, - каментуе сітуацыю праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Нагадаем, лідэр АГП Анатоль Лябедзька быў затрыманы вечарам 9 лютага

Па інфармацыі прэс-службы АГП, аўтамабіль, у якім знаходзіліся Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі, быў спынены ў 17.10 без выразнага тлумачэння прычын на трасе Брэст-Мінск у Жабінкаўскім раёне.

Неапраўдана ужыўшы гвалт, супрацоўнікі ДАІ выцягнулі Анатоля з машыны і даставілі ў Жабінкаўскі РАУС, дзе склалі на яго пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі (арт 23.4 КаАП РБ), пасля чаго абвясцілі яму, што ён затрыманы. Афармленне дакументаў доўжылася да 23.30. Супрацоўнікі міліцыі асабліва не хавалі, што гэтыя дзеянні здзяйсняюцца з удзелам супрацоўнікаў КДБ.

На раніцу 10 лютага лідэр АГП Анатоль Лябедзька затрыманы і знаходзіцца ў Кобрыне. Жонцы Анатоля Святлане па тэлефоне Кобрынскага РАУС паведамілі, што суд адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, у Жабінцы.

У апошнія гады ўсё паездкі лідэра АГП суправаджаюцца шчыльным кантролем спецслужбаў, уключаючы вонкавае назіранне, арганізацыю правакацый і засад, у тым ліку з прыцягненнем ДАІ (многія выпадкі апублікаваныя на старонцы Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку).

Крыніца: Жабінка: суд над Анатолем Лябедзькам так і не пачаўся Дапоўнена