У Мінскім гарадскім судзе 1 лістапада да трох гадоў калоніі асудзілі 35-гадовага мінчука Аляксандра Зіязэтдзінава. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла суддзя Святлана Чарапанава. У чэрвені гэтага году на дзяржаўным тэлебачанні СТВ выйшаў відэсюжэт з затрыманнем Аляксандра. Там паведамлялася, што хлопца затрымалі за пералічэнне ў траўні 2021 года 0,2 эфіру (гэта складала ў эквіваленце каля 800 даляраў) на крыптагаманец BYPOL.

zetzijanau_.jpeg
Аляксандр Зіязэтдзіянаў. Фота з сацсетак

"Я не ведаў, што арганізацыя з'яўляецца экстрэмісцкай, грошы перавёў, бо хацеў падтрымаць людзей. Цяпер разумею, што здзейсніў злачынства", — казаў Аляксандр на "пакаяльным" відэа.

Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL была прызнана МУС экстрэмісцкім фарміраваннем толькі ў лістападзе 2021 года, то бок праз шэсць месяцаў пасля пералічэння крыптавалюты.

Пад вартай Аляксандр, верагодна, знаходзіўся з чэрвеня 2022 года.

Падтрымайце хлопца пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зіязетдзінаў Аляксандр Зуфаровіч

Крыніца: За перавод крыптавалюты ў BYPOL мінчука асудзілі да трох гадоў калоніі