У Завадскім судзе Мінска 2 лістапада асудзілі палітзняволеную Наталлю Карнееву паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая. Наталлю затрымалі 19 жніўня 2022 года. Ёй паставілі ў віну ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе: 30 жніўня і 18 кастрычніка ў Партызанскім маршы.
2 лістапада суддзя Завадскога суда Мінска Жанна Хвайніцкая прызнала Наталлю Карнееву вінаватай за ўдзел у пратэстных акцыях паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хатняя хімія”).
Таксама Наталлі выставілі грамадзянскі пазоў. Пытанне аб яго памеры разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.
44-гадовая Наталля Карнеева — керамістка з Мінску, мастачка, педагог з досведам працы больш за 13 гадоў. У Наталлі дзве дачкі, адна з якіх — непаўнагадовая.
Крыніца: Керамістку асудзілі да 3 гадоў “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэсных Маршах