У Брэсцкім абласным судзе асудзілі Эдгара Шырко паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк. Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў сацсетцы "Вконтакте" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
28 кастрычніка суддзя Брэсцкага абласнога суда Сяргей Беразюк прызнаў Эдгара Шырко вінаватым паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншый сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 3 гады пазваўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў.
Таксама ў Эдгара канфіскавалі ноўтбук у даход дзяржавы.
Эдгар Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.
Крыніца: Мужчыне з Баранавічаў прысудзілі 3 гады калоніі па "справе Зельцэра"