У Віцебскім абласным судзе 4 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы жыхара Докшыц, 53-гадовага Сяргея Грыбовіча, якога абвінавачавюць па шэрагу пратэcныі і дыфамацыйнах артыкулаў.
Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Буруноў.
Першапачаткова паведамлялася, што палітзняволены Сяргей Грыбовіч - жыхар Докшыцаў, быў затрыманы на пачатку сакавіка 2022 года паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
У «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў.
У судзе Грыбовічу выставілі дадатковыя абвінавачанні:
- арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
- ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;
- ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 1 арт. 361-3 – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
- ч. 2 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч.2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Да суда мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА №2 Віцебска.
Падтрымайце палітвязня паштоўкаў, альбо лістом: СІЗА-2, Віцебск вул. Гагарына 2, 210026, Сяргей Міхайлавіч Грыбовіч.
Крыніца: За намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў судзяць жызара Докшыц