Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Антона Касцючэнку. Яму прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала сумнавядомая суддзя Юлія Крэпская.

У чым канкрэтна абвінавацілі мужчыну — невядома. Меркавана, яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 

Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Касцючэнка Антон Віктаравіч

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. 

Крыніца: Мужчыну асудзілі да 1,5 года калоніі па "народным" артыкуле