Сёння, 9 лістапада, у Гомельскім абласным судзе распачынаецца разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч, СяргейШамецькаАляксандр Капшуль. Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Піскуноў. Пакуль суд адкрыты. Згодна з матэрыяламі справы ўдзельнікі "Рабочага руху", "ажыццяўлялі супрацьпраўную дзейнасць па зборы і наступнай перадачы замежнай дзяржаве і арганізацыі, іх прадстаўнікам (у тым ліку спецслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненні да беларускіх суб'ектаў гаспадарання пра спосабы абыходу мер абмежавальнага характару (санкцый), а таксама механізмах процідзеяння такім спосабам". Паведамляецца, што некаторыя абвінавачаныя планавалі варыянты блакавання вытворчасці на "Гродна Азот" і "БМЗ".

Фігуранты
Фігуранты "справы Рабочага Руху"

У чым іх абвінавачваюць?

18 кастрычніка 2021 года — амаль праз месяц пасля затрымання фігурантаў справы — "Рабочы Рух" быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Гэта стала першым экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі — цяпер іх 98.

Крымінальная "справа Рабочага Руху" знаходзілася ў вытворчасці следчага аддзела ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Узбуджэнне гэтай справы прадвызначылася словамі Лукашэнкі

Іх затрыманні адбыліся 21-23 верасня 2021 года. Падчас размовы з міністрам прамысловасці Пятром Пархомчыкам і віцэ-прэм’ерам Юрыем Назаравым Лукашэнка заявіў:

"Мы проста не маем права падаць. Трэба ўтрымацца на гэтым узроўні, чаго б нам ні каштавала. Я ведаю, вы ва ўрадзе прынялі шэраг рашэнняў для мінімізацыі ўздзеяння санкцый на нашу эканоміку. Але паглядзіце на сваіх супрацоўнікаў на прадпрыемствах. У мяне ёсць інфармацыя, што мярзотнікаў некалькі там яшчэ дзе-нідзе засталося і яны ставяць перад сабой мэту праінфармаваць „калектыўны Захад“ аб тым, як Пархомчык з Назаравым спрабуюць абысці санкцыі. Шпіёняць фактычна і здаюць інфармацыю туды.

Некалькіх мы выявілі. Сядуць, і надоўга. Гэта я шчыра кажу. Але, тым ня менш, мы іх павінны бачыць. Адзінкі, але яшчэ засталіся. І гэта ня проста людзі, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Гэта людзі, якія свядома за грошы спецслужбаў Захаду шкодзяць нашай эканоміцы, а роўна нашай дзяржаве. На гэта звярніце асаблівую ўвагу дырэктараў і самі глядзіце за гэтымі працэсамі".

Падтрымайце палітвязняў па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Крыніца: У Гомелі сёння распачаўся суд па рэзананснай "справе Рабочага Руху" — судзяць адразу 10 палітвязняў