Стала вядома, што 24 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля агучылі вырак 21-гадоваму Яўгену Рагуцкаму. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Прысуд вынес суддзя Мікалай Крупадзёраў. Менавіта ёнвынес прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Тады Паліна сталапершай палітзняволенай жанчынай ў Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле.

Вядома, што справа Яўгена Рагуцкага разглядалася ў закрытым рэжыме. Да пасяджэння ён амаль год знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён з дзяцінства мае захворванне — рэўматоідны артрыт. Першапачаткова паведамлялася, што хлопца затрымалі і ўтрымлівалі ў ІЧУ Гомеля за пост у тэлеграме.

Цяпер Яўген утрымліваецца ў СІЗА-3. Падтрымаць яго лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Рагуцкаму Яўгену Аляксеевічу.

Крыніца: Хворага на рэўматоідны артрыт гамельчука асудзілі да двух гадоў калоніі