Крысціна Чаранкова. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд 10 лістапада пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай з Мазыра Крысціны Чаранковай. Дзяўчыну абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволеную Крысціну Чаранкову затрымалі 22 сакавіка ў Мазыры ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у сацыяльнай сетцы Інстаграм.

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА № 3 Гомеля.

У Instagram, які меў амаль 15 тысяч падпісантаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для выказвання антываенных лозунгаў.

Крысціна скончыла ўніверсітэт імя Ф. Скарыны ў Гомелі, выкладала ў школе ангельскую мову. Пасля вяселля пераехала з Рэчыцы ў Мазыр, дзе зрабілася індывідуальнай прадпрымальніцай і пачала займацца дэкарацыяй вяселляў. Разам з мужам любіла падарожнічаць па Беларусі і Украіне. Захапляецца панк-рокам і з'яўляецца вакалісткай постпанк-гурта VIKT(A)R xOI.

У гомельскім СІЗА-3 дзяўчыну паставілі на ўлік як "схільную да экстрэмізму".

“Дарыла людзям радасць і добры настрой”

У жніўні 2020 года Крысціна напісала ў сваім блогу пра тое, што адбылося з Аленай і Юрасём Чаранковымі 11 жніўня, пра тое, як іх жорстка затрымлівалі.

Крыніца: У Гомелі пачынаецца суд над мазыранкай Крысцінай Чаранковай за антываенныя пасты ў Інстаграм