У судзе Мёрскага раёна 10 лістапада ў закрытым рэжыме распачаўся суд над 69-гадовай былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эмай Сцепулёнак. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках па «справе Зельцэра». Эму Антонаўну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Судовы працэс вядзе суддзя Ірына Яскевіч.
Эму Сцепулёнак затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першыя два месяцы жанчыну ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА-2. Нягледзячы на тое, што ў Жодзіна фігурнаты "справы Зельцэра" знаходзіліся ў нечалавечых умовах, Сцепулёнак у лістах пісала, што ў Віцебску да яе ставіліся яшчэ горш. Ёй нават не аказвалі медыцынскую дапамогу.
Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі, таму ўвесь час дапамагалі ёй. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. 7 лістапада Эма Антонаўна адзначыла 69-годдзе дома.
Спачатку паведамлялася, што яе вінавацяць паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса, але цяпер яе судзяць за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс распачаўся 10 ліставала ў судзе Мёрскага раёна. Справу пенсіянеркі ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Ірына Яскевіч.
"На пенсіі атрымала правы і села за руль". Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
"Вясна" публікуе аўтабіяграфію паводле лістоў з турмы палітзняволенай Эмы Антонаўны.
Крыніца: У Мёрах у закрытым рэжыме судзяць 69-гадовую пенсіянерку Эму Сцепулёнак