У судзе Жабінкаўскага раёна 3 лістапада асудзілі Наталлю Ляцко за рэпост допіса з асабістымі дадзенымі сілавіка паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віктар Новік. Суд Жабінкаўскага раёна

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат і праходзіла ў будынку Ленінскага сельсавета Жабінкі.

Наталлю абвінавацілі ў тым, што яна зрабіла рэпост на сваёй старонцы публікацыі з асабістымі дадзенымі сцпрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама жанчына апублікавала фотаздымак сілавіка з уласным каментаром аб здзейсненых ім злачынствах. Суд вырашыў, што інфармацыя ў каментары “свядома ілжывая” і дыскрэдытуе супрацоўніка ў вачах грамадства.

3 лістапада суддзя суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік прызнаў Наталлю Ляцко вінаватай паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1600 рублёў). Таксама ў межах грамадзянскага пазова з Наталлі спагналі 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць сілавіка.

Мабільны тэлефон жанчыны канфіскавалі “як сродак здзяйснення злачынства”.

Крыніца: 62-х гадовай жанчыне прысудзілі год калоніі за рэпост з асабістымі дадзенымі сілавіка