У судзе Слонімскага раёна 10 лістапада асудзілі Дзяніса Воўчака паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Ярмолік.

Як паведамляе тэлеграм-канал @Grodno_grab, 2 жніўня 2022 года ў праўлядных тг-каналах з’явілася “пакаяльнае” відэа, у якім Дзяніса абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у Мінску, а таксама ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразе Лукашэнкі.

10 лістапада суддзя суда Слонімскага раёна Аляксандр Ярмолік прызнаў Дзяніса Воўчака вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму пакаранне тэрмінам 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце Дзяніса лістамі: СІЗА-6, Баранавічы, вул. Брэсцкая 258 В, 225413 Воўчак Дзяніс Вайцяховіч.

Крыніца: Мужчыну прысудзілі паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі