У судзе Маскоўскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Ігара Хмару паводле арт. 342  (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску. Ад чалавека, які быў за кратамі разам ў Ігарам, стала вядома, што затрымалі Хмару за размову на беларускай мове на вуліцы.

11 кастрычніка суддзя Маскоўскага суда Мінска Таццяна Пірожнікава прызнала Ігара Хмару вінаватым паводле арт. 342  (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла яму пакаранне тэрмінам 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). 

Ігара вызвалілі ў залі суда.

Крыніца: Краязнаўца Ігара Хмару асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах