У судзе Заводскага раёна Мінска 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Віталя Чычмарова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая.
Віталя затрымалі 19 красавіка 2022 года. У яго дома правялі вобшук і вынялі тэхніку. Спачатку мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.
Як паведамляе “Хрысціянская візія”, прычынай затрымання Віталя стаў яго удзел у дзейнасці незалежнага прафсаюза металістаў. Іншых удзельнікаў прафсаюзнага руху затрымлівалі ў той жа дзень, што і Віталя, у Мінску.
11 лістапада суддзя Заводскага суда Мінска Жанна Хвайніцкая прызнала Віталя Чычмарова вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла яму пакаранне тэрмінам 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).
З улікам часу, праведзенага ў СІЗА, Віталю застаецца адбыць тэрмін 1 год і 10 месяцаў. Мужчыну вызвалілі ў зале суда.
Віталь Чычмароў – пастар баптысцкай царквы “Святло Надзеі”, былы інжынер завода імя Казлова. Сябра незалежнага прафсаюза металістаў. У 2020 годзе быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху за сумленныя выбары і годныя ўмовы працы.
Крыніца: Пастара асудзілі на 3 гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах