Мінскі гарадскі суд 11 лістапада разгледзеў справу палітзняволенай сацыяльнай актывісткі з Мінску Анастасіі Кухты. Суддзя Валянціна Зянькевіч агучыла вырак: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

Справу разглядалі больш за месяц — з 10 кастрычніка.

Актывістку прызналі вінаватай паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (Актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

За кратамі дзяўчыну ўтрымліваюць больш за сем месяцаў. Анастасію Кухту затрымалі 17 лютага і спачатку асудзілі на 15 сутак за "дробнае хуліганства".

Падтрымаць актывістку лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Анастасія Сяргееўна Кухта 

Крыніца: Актывістку Анастасію Кухту асудзілі да пяці гадоў калоніі