Мікалай Карпянкоў. Скрыншот з відэа. У судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Самалю, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады –  на той час начальніка ГУБАЗ МУС Беларусі Мікалая Карпянкова (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзяніс Барэйка.

Аляксандр Самаль быў затрыманы напрыканцы сакавіка 2021 года, і пасля прад’яўлення абвінавачання вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксандр Самаль, у кастрычніку 2020 года, "маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, знаходзячыся па месцы жыхарства ў Маладэчна, у сацыяльнай сатцы “Аднакласнікі” пасля прагляду публікацыі пра начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыі МУС Рэспублікі Беларусь Мікалая Карпянкова, наўмысна размясціў абразлівы каментар, які мае прыніжальную і непрыстойную форму маўленчага выказвання".

Следства палічыла, што Самаль зрабіў гэта з помсты за выкананне ім службовых абавязкаў, пры гэтым  усведамляючы публічны і зневажальны характар зробленных выказванняў.

Аляксандр Самаль прызнаў сваю віну цалкам, адназ заяўленую ў судзе Карпянковым матэрыяльную прэтэнзію маральнай капмансацыі ў памеры 1000 рублёў прызнаваць адмовіўся.

Суд прызначаў Самалю пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Таксама прызнаў права аб спагнанні на карысць Карпянкова матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Крыніца: Абразіў у "Аднакласніках" былога начальніка ГУБАЗІК Мікалая Карпянкова: вынікі суда ў Маладэчна