У судзе Леніскага раёна Мінска 26 кастрычніка асудзілі ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту ў Мінску інжынера Мацвея Стасюлевіча і студэнтку Анастасію Марвіну. Іх абвінавацілі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх).
Справу разглядала суддзя Юлія Шут.
Па матэрыялах абвінавачання Стасюлевіч і Марвіна, даведааўшыся з інтэрнэту аб запланаванай у Мінску акцыі пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзен, прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны на тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай часткі і паблізу праспекта Нехалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам.
Абвінавачанне лічыць, што неабвержнымі доказамі вінаватасці іх з'яўляюцца фотаздымкі і відэазапісы, якія захавалі абставіны ўчыненых імі дзеянняў. На фотаздымках і відэазапісах угледжваецца, што праезную частку перакрывала група грамадзян, такім чынам дзеянні абвінавачаных і іншых асоб насілі групавы характар, мэтай якіх з'яўлялася грубае парушэнне грамадскага парадку, звязанага з парушэннем працы транспарту. Названай мэты абвінавачаныя і іншыя асобы дасягнулі – сваімі дзеяннямі яны перашкодзілі нармальнай працы як грамадскага, так і прыватнага транспарту.
Акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць абвінавачваных, судом прызнаецца здзяйсненне злачынства асобай, якая раней учыніла якое-небудзь злачынства, і яшчэ не скончыліся тэрміны даўнасці за папярэдняе злачынства. Пад час суда высветлілася, што і Мацвей і Анастасія раней былі пакараныя па гэтым жа самым артыкуле – частка 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Суд прызнаў іх вінаватымі і прызначыў абодвум пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады.
Крыніца: Студэнтку і інжынера ў Мінску асудзілі па "народным" артыкуле па другім разе