У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля асудзілі Віктара Зігінава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Сяргей Сакалоўскі.

Віктара абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў тэлеграм-канале “Гомель: Нас 97%” пакінуў паведамленні, у якіх заклікаў іншых збірацца каля Гомельскага аблвыканкама і станавіцца ў “жывы” ланцуг.

10 лістапада суддзя Цэнтральнага суда Гомеля Сяргей Сакалоўскі прызнаў Віктара Зігінава вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх)  Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму пакаранне тэрмінам 2 гады абмежавання волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: За паведамленні ў тэлеграм-канале гамельчука асудзілі на 2 гады калоніі