У Ленінскім судзе Мінска 16 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Кухарэнку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Аляксандра затрымалі 2 жніўня 2022 года за рэпост у "ВКонтакте" відэа з youtube-канала "ByPol" з назвай "Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства". Яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 

aljaksandr-kukharenka.jpg
Аляксандр Кухарэнка. Фота з сацсетак

Пасля “сутак” супраць Аляксандра пачалі крымінальную справу па “народным” артыкуле.

16 лістапада суддзя Ленінскага суда Мінска Таццяна Шоцік прызнала Аляксандра Кухарэнку вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Аляксандр Кухарэнка – гітарыст гурта Awakening Our Memories, які грае ў жанры melodic metalcore.

Крыніца: Музыку Аляксандра Кухарэнку асудзілі на 2 гады хіміі па “народным” артыкуле