Фота ілюстратыўнае, minsknews.by Факт прымусу да датэрміновага галасавання зафіксаваў 13 лютага на тэрыторыі Трактаразаводской выбарчай акругі №57 актывіст Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

“Прыходзіць на выбарчы участак жанчына з хоспісу (Партызанскі раён Мінска), што знаходзіцца на выбарчай акрузе і пакідае заяўку, каб прыйшлі да хоспіса са скрынямі. Быццам бы ўсё добра, нічога не парушаюць, а пасля кажа: дык, калі вы дакладна прыйдзеце, бо мне ж трэба перад камітэтам аховы здароўя адсправаздачыцца да 12 гадзін дня, што ўсе прагаласавалі. У мяне два пытанні: які д… увогуле просіць адсправаздачыцца за галасаванне ў хоспісе!? І з якога часу камітэт аховы здароўя займаецца выбарамі?” – задаецца пытаннямі Лукашэвіч у сацыяльных сетках

Юрась Лукашэвіч з’яўляецца кароткатэрміновым назіральнікам на адным з участкаў для галасавання Трактаразаводской выбарчай акругі №57. Ён таксама піша аб тым, што за 1-ю гадзіну датэрміновага галасавання ўчастак наведалі 5 чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: У Мінскім хоспісе датэрмінова прагаласуюць за паўдня?