Як паведамляе выданне "Штодзень", праваабаронца Леанід Судаленка даведаўся ў калоніі пра ўключэнне яго ў спіс асобаў, датычных да экстрымісцай дзейнасці, у якім ён апынуўся з падачы МУС. Пра гэта праваабароцу паведамілі ў лісце з волі.
"Я яму напісала пра гэтую навіну і пра яго «шчаслівы» нумар 607 у так званым спісе экстрэмістаў. Ён успрыняў гэта як чаканае, але папрасіў закон і падставы ўключэння ў спіс", – паведамляе ягоная жонка Аксана.
Паводле інфармацыі сваякоў, на Леаніда ўвесь час працягваюць ціснуць.
"Лісты не аддаюць. Хіба што мае лісты да яго даходзяць 1 раз на месяц. Яго з верасня зрабілі «парушальнікам» з усімі наступствамі (пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання, пазбаўленне права на пакупкі ў краме). Адным словам, выхоўваюць. Леанід працягвае пісаць скаргі па сваёй справе, паколькі ўсплылі пэўныя абставіны, але ўсё гэта беспаспяхова пры цяперашняй уладзе", – кажа жонка.
Леанід Судаленка – палітвязень, кіраўнік Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру "Вясна". 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх зваротаў супраць Беларусі ў Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат прэміі "Свабода – роўнасць – братэрства" Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых "за палітыку" рабочых. Абвінавачаны ў парушэнні народнага арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: Леанід Судаленка даведаўся пра статус "экстрэміста"