28.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксея Горбача паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.
Аляксея Горбача затрымалі ў Светлагорску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Аляксей Станіслававіч Горбач)
Крыніца: Палітвязня са Светлагорска асудзілі на 2,5 гады калоніі па "справе Зельцэра"