29.11.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, дыфамацыя У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада вынесены прысуд 40-гадоваму Сяргею Ануфрыенку, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130).
Крымінальную справу, разгляд якой пачаўся 21 лістапада, вёў суддзя Аляксандр Козел.
Вядома, што палітзняволены Сяргей Ануфрыенка быў затрыманы ў Гродна 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра ў Мінску пад час перастрэлкі.
Суд прызнаў Ануфрыенку вінаватым і вынес абвінаваўчы прысуд: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Падтрымайце палітвязня паштоўкай альбо лістом: Турма-1, г. Гродна, вул. Кірава 1, 230023, Сяргей Пятровіч Ануфрыенка.
Крыніца: У Гародні вынесены яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра"