30.11.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Рудзіна прызначыла мужчыне два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хімія”).
Як паведалмяе прэс-служба Брэстаблсуда, Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ў снежні 2020 года ён на сваёй старонцы ў сацсетцы пакінуў допіс, які “прыніжае гонар і годнасць галавы дзяржавы”.
Крыніца: Мужчыну прысудзілі два гады "хіміі" за допіс пра Лукашэнку