02.12.2022 Тэгі: адміністратыўны перасьлед, ААН, правы чалавека Юрыдычная служба “Вясны” накіравала зварот у Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека з нагоды затрымання і арышту актывісткі руху “За Свабоду” Валянціны Болбат.

bolbat-valjancina.jpg
Валянціна Болбат. Фота "Еўрарадыё"

Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека  

– гэта незалежныя эксперты ў галіне правоў чалавека, упаўнаважаныя інфармаваць і кансультаваць па пэўных пытаннях у галіне правоў чалавека альбо па сітуацыях з правамі чалавекка ў пэўных краінах. Сістэма Спецыяльных працэдур з'яўляецца цэнтральным элементам механізма ААН па правах чалавека і ахоплівае ўсе правы чалавека: грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя. 

У дадзеным выпадку праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да Рабочай групы па адвольным затрыманням, Спецдакладчыка па свабодзе меркаванняў і іх выяўлення, Спецдакладчыка па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый, Спецдакладчыка па Беларусі.

Нагадаем, 22 лістапада беларускія ўлады правялі вобшукі ў актывістаў руху “За Свабоду!”. Было арыштавана не меней за 25 актывістаў. Сярод іх Валянціна Болбат. Вызваленыя актывісты распавялі аб допытах наконт кіраўніцтва арганізацыі і аб актывістах, якія з’ехалі з краіны.

23 лістапада ў Валянціны дома правялі вобшук, вынялі кампутар і тэлефон.

25 лістапада суддзя Зінаіда Балаболава Наваполацкага гарадскога суда арыштавала Валянціну Болбат на 10 сутак паводле арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Крыніца: Праваабаронцы “Вясны” накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды затрымання Валянціны Болбат