08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Мінскім гарадскім судзе 7 снежня асудзілі палітзняволенага Аляксандра Лобана паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Брысіна асудзіла Аляксандра на 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Аляксандра Лобана затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.
Аляксандр на момант прысуда адбыў прызначаны тэрмін у СІЗА, таму яго выпусцілі на волю ў залі суда.
Крыніца: Палітзняволенаму прысудзілі 1 год і 9 месяцаў калоніі па “справе Зельцэра”