10.12.2022 Тэгі: палітвязьні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Наталля Пінчук атрымала залаты медаль і дыплом лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за свайго зняволенага мужа Алеся Бяляцкага.
Наталля Пінчук атрымала залаты медаль і дыплом лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за свайго зняволенага мужа Алеся Бяляцкага

7 кастрычніка 2022 года Нарвежскі Нобелеўскі камітэт паведаміў, што старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Разам з Алесем Бяляцкім прэмію атрымалі ўкраінскі "Цэнтр Грамадзянскіх Свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял". У гэтым годзе праваабаронца вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра шосты раз. 

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру

Пра гэта 7 кастрычніка 2022 года паведаміў Камітэт прэміі.

Прэмію міру, паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, прысуджаюць "асобе, якая дасягнула найбольшых поспехаў альбо зрабіла больш за іншых у справе згуртавання народаў і скарачэння колькасці дзейных войскаў, а таксама за правядзенне мірных кангрэсаў і прыцягненне да іх увагі".

Алесь — трэці чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся за кратамі. За шматгадовую праваабарончую дзейнасць Алесь знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 года — ужо 17 месяцаў. Праваабаронцу з калегамі абвінавачваюць у “кантрабандзе арганізаванай групай” у 2016-2020 гадах і “фінансаванні актыўных групавых дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак” падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Таму сёння, 10 снежня, у Осла Нобелеўскую прэмію міру замест старшыні "Вясны" артымала ягоная жонка Наталля Пінчук. У гэты дзень упершыню ў гісторыі прэміі Нобелеўская прамова прагучала на беларускай мове.

Як павіншаваць Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру?  

Спосабы віншавання і падтрымкі Алеся вельмі абмежаваны беларускімі ўладамі. Але мы заклікаем вас працягваць выказваць сваю салідарнасць як з Алесем Бяляцкім, так і з астатнімі палітычнымі зняволенымі, якія пераследуюцца за сваю мірную дзейнасць, наступнымі спосабамі:

  • лістом, паштоўкай ці тэлеграмай (з дамашняга тэлефона можна па нумару 166);
  • грашовым пераводам праз пошту ці інтэрнэт-банкінг з беларускай карткі;
  • пасылкай з рознымі прыемнымі дробязямі;
  • медыцынскай бандэролькай з вітамінамі.

Акрамя гэтага, можна:

  • падпісаць петыцыю Libereco за вызваленне Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў;
  • напісаць адкрыты ліст і адправіць яго на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. альбо ў тэлеграм @spring96info;
  • зрабіць пост пра Алеся з хэштэгам #FreeAles #FreeViasna;
  • зладзіць акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім, калі вы знаходзіцеся ў бяспечнай краіне;
  • падтрымаць данатамі «Вясну» на Patreon.

Жонка Алеся Бяляцкага пра рэакцыю мужа на Нобелеўскую прэмію міру: "Ён моцна ўражаны гэтай навіной"

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук распавяла "Вясне", як яна ўспрыняла навіну пра прэмію і як гэта ўспрыняў сам Алесь, падзялілася меркаваннямі, ці паўплывае яна на яго сітуацыю і як цяпер адчувае сябе Алесь.

Падтрымайце палітзняволеных вясноўцаў лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу 

Крыніца: Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка