15.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед Мікіта Саідаў. У Кастрычніцкім судзе Мінска 12 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму Мікіту Саідаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама па ч. 1 арт. 328 – незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Справу разглядала суддзя Іна Сівец.

19-ці гадовага палітзняволенага Мікіту Саідава  затрымалі 8 жніўня 2022 года спачатку па адміністрацыйнай справе, а затым па крымінальнай  і да суда ўтрымлівалі ў следчай турме №8 у Жодзіна.

Судовы працэс пачаўся 9 снежня. Пакуль вядома, што Мікіта Саідаў прымаў актыўны удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Ягоная нібыта датычнасць да незаконнага абароту наркатычных сродкаў, аніяк не паўплывала на прысуд.

Суд прызнаў Саідава вінаватым і прысудзіў да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на на два з паловай гады.

Крыніца: 19-гадовага палітвязня асудзілі за жнівеньскія акцыі пратэсту ў Мінску