16.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

16 снежня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Аліса Раманава асуджана за абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  2. Віктар Пільжыс асуджаны за рэпост на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы запісу аб супрацоўніках міліцыі па арт. 188, ч. 3 арт. 203-1, арт. 369 КК  да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  3. Міхаіл Тарасевіч асуджаны за каментары з абразай суддзі, прадстаўніка ўлады, А. Лукашэнкі, меркаваннямі аб магчымасці гвалту ў дачыненніі да службовай асобы,  супрацоўніка органаў унутраных спраў па арт. 391, 369, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 366, арт. 364, ч. 2 арт. 366 да 6 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  4. Аляксей Міхнюк асуджаны за абразу службовай асобы і А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 і 369 КК да аднаго года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  5. Сяргей Лялін асуджаны за абразу службовай асобы і А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 і 369 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  6. Вадзім Калінін асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  7. Дзмітрый Варановіч асуджаны за абразу службовай асобы і А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 і 369 КК да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  8. Віталь Корсак, асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 і публікацыю выявы нацысцкай сімволікі ў чырвона-зяленых колерах па арт. 370 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  9. Ларыса Шчыракова ўзята пад варту за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь”;
  10. Максім Дарковіч узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 КК;
  11. Павел Шалейнікаў асуджаны за абразу службовай асобы па арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняўАлісу Раманаву, Віктара Пільжыса, Міхаіла Тарасевіча, Аляксея Міхнюка, Сяргея Ляліна, Вадзіма Калініна, Дзмітрыя Варановіча, Віталя Корсака, Ларысу Шчыракову, Максіма Дарковіча, Паўла Шалейнікава і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Прававая ініцыятыва.

Крыніца: Заява праваабаронцаў аб прызнанні 11 чалавек палітычнымі зняволенымі