24.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, падкаст, гісторыі вязняў Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".

Са студзеня 2021 года пачалі з’яўляцца гісторыі аб затрыманні беларусаў у Расіі па запыце беларускага боку. І спробах іх экстрадаваць на радзіму — каб потым прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па палітычна-матываваных артыкулах (за ўдзел у пратэстах, “абразы” Лукашэнкі і вядзенне тэлеграм-чатаў). Дапамогай такім беларусам пачынаюць займацца праваабаронцы з Маскоўскай хельсінкскай групы.

На дадзены момант МХГ зафіксавала 19 выпадкаў ужывання экстрадыцыйнай працэдуры ў дачыненні да беларусаў па палітычных складах. Пра гэта “Вясне” распавёў кіраўнік праваабарончых праграм МХГ, праваабаронца з Расіі Раман Кісялеў:

raman_kisialeu.jpg
Кіраўнік праваабарончых праграм Маскоўскай хельсінкскай групы Раман Кісялеў

"У шасці з 18 выпадкаў людзі былі вызвалены ў сувязі з адсутнасцю дастатковых падставаў для экстрадыцыі (не прызнаецца злачынствам ці недастатковая цяжкасць). Аднак у двух з гэтых шасці выпадкаў людзей затрымалі на выхадзе з СІЗА і прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага рэжыму. Іх асудзілі да выдварэння і вывезлі ў Беларусь, тым самым выкарыстаўшы дэпартацыю дзеля мэт экстрадыцыі.

У чатырох з 18 выпадкаў людзі былі вызвалены ў сувязі з заканчэннем гранічнага тэрміна ўтрымання пад вартай (ад шасці месяцаў да года). У двух з гэтых чатырох выпадкаў экстрадыцыйныя працэдуры завяршыліся рашэннем наконт экстрадыцыі, але экстрадыцыя была заблакаваная забеспячальнымі мерамі ЕСПЧ. Людзі ў выніку выйшлі на волю і змаглі эвакуявацца.

У васьмі з 18 выпадкаў экстрадыцыя была здзейсненая. У чатырох з гэтых васьмі выпадкаў экстрадыцыя была зробленая яшчэ і з парушэннем забеспячальных мер ЕСПЧ ці КПЧ ААН.

У адным з 19 выпадкаў чалавек яшчэ чакае канчатковага вырашэння свайго лёсу. Рашэнне пра экстрадыцыю прынятае, але мы яшчэ змагаемся. Хутчэй за ўсё, яго вывезуць і ён патрапіць у кампанію васьмі ўжо выдадзеных людзей.

Але разам з гэтым ёсць яшчэ дзве катэгорыі: а) выкраданні, б) выдварэнні ў мэтах экстрадыцыі, але без папярэдняга праходжання праз экстрадыцыйную працэдуру.

Па катэгорыі "а" праходзілі чатыры чалавекі, а па катэгорыі "б" — два".

Раман Кісялеў вядзе свой уласны тэлеграм-канал "Чай с Ромашкой", дзе у тым ліку распавядае пра гісторыі беларусаў, якіх МХГ абараняла прававымі метадамі ад вывазу ў Беларусь. Як бачна па статыстыцы, гэта не заўсёды спрацоўвала. Прычына розныя, адна з якіх — выхад Расіі з Савета Еўропы.

У падкасце “Вясна прыйдзе” і сабраны гісторыі беларусаў, якіх усё ж вывезлі ў Беларусь для суда (праз экстрадыцыю, выдварэнне і выкраданне) — пасля чаго на радзіме яны сталі палітычнымі зняволенымі. А Раман Кісялёў растлумачыў, якія складанасці былі ў праваабаронцаў і як паводзілі сябе расійскі і беларускі бакі.

Таксама праваабаронца дасць парады пра тое, як беларусам варта сябе паводзіць у Расіі, каб знізіць рызыкі (адна з іх — мець кантакт МХГ і абавязкова звяртацца — e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)

Якія гісторыі пачуем у падкасце?

Экстрадыцыя:

Выдварэнне:

Выкраданне:

А таксама гісторыя пра дэпартацыю на 60 гадоў.

Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:

Падпісвайцеся на пляцоўкі, каб атрымліваць апавяшчэнні аб новых выпусках!

А з іншымі выпускамі праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" можна азнаёміцца тут.

Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?