27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя 27 снежня ў судзе Мядзеля будзе разглядацца новая справа палітзняволенага Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Шутко.

Нагадаем, юрыста Юрыя Зянковіча асудзілі 2 верасня 2022 года па "справе змоўшчыкаў"  да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Гэта не першая справа, калі палітзняволеных , раней асуджаных па іншых артыкулах, нанова судзяць паводле абразы прадстаўніка ўлады. Так, 15 снежня стала вядома, што палітвязняў Уладзіміра Гундара і Паўла Рэзановіча ўзбуджаны новыя крымінальныя справы за абразу пракурора.

Юрыя Зянковіча дадалі ў спіс "тэрарыстаў", таму грашовыя пераводы яму забароненыя. 

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Юрый Леанідавіч Зянковіч)

Крыніца: Юрыста Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай справе