27.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных У Мінскім гарадскім судзе 27 лістапада чакалася вынясенне прысуду актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Але нешта пайшло не так...

Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а вось абвяшчэнне прысуду павінна было быць адкрытае. У судзе сёння сабраліся сваякі і знаёмыя абвінавачаных.

Аднак суддзя Алена Папкова нечакана паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца і папрасіла ўсіх пакінуць судовую залу. Прычыны такога рашэння пакуль невядомыя.

Вынесены прысуд кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

Аляксандр Ярашук атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Сяргей Антусевіч — два гады, а Ірына Бут-Гусаім — год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі. Столькі ж у суда запрасіў бок абвінавачання.

Падтрымайце палітвязняў:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Фёдаравіч ФядынічВячаслаў Міхайлавіч АрэшкаВасіль Ціханавіч Бераснеў.

Крыніца: Суд над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў перанесены на нявызначаны тэрмін