28.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня асудзілі палітзняволеную Ксенію Котаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла дзяўчыне 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Ксенія Котава была затрымана на пачатку кастрычніка 2022 года. На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што мела татуіроўку «АСАВ», была на Пушкінскай 9-10 жніўня 2020 года, а таксама нібыта далучылася да плана «Перамога».

Вядома, што дзяўчыну пасля адміністрацыйнага арышту перавялі ў СІЗА. 

Крыніца: Палітзняволеную асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня 2020 года