30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня асудзілі Пятра Пятрушу паводле арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі.
Разгляд справы пачаўся 20 снежня.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што з лютага 2021 па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска.
“…з дапамогаю аэразольных балонаў з фарбуючымі рэчывамі белага і чырвонага колераў 11 разоў нанёс на паверхню апор ліній электраперадач, сцен двух прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, дарожнага знака “Пачатак населенага пункта” выявы ў выглядзе бела-чырвона-белых палос”.
Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра была нанесена шкода тром прадпрыемствам: РУП “Мінскэнерга”, РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, КУП “Мінскаблдарбуд” на агульную суму болей за 700 рублёў.
Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.
Крыніца: За бчб-малюнкі мужчыну асудзілі на паўгода пазбаўлення волі